Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго былога палітвязняГэта 58-гадовы Валеры Богдан, які адбыў тры га…

Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго былога палітвязня

Гэта 58-гадовы Валеры Богдан, які адбыў тры гады зняволення за каментары ў інтэрнэце, якімі “абразіў Лукашэнку”. Палітрэпрэсаваны памёр праз 9 месяцаў па вызваленні напачатку году, але пра гэта стала вядома цяпер, — паведамляе “Наша Ніва”.

Валеры Богдан нарадзіўся ў Расеі, вучыўся ў Берасцейскім універсітэце, жыў у Берасці і Менску.
На старонках сваіх сацыяльных сетак былы палітвязень пісаў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах».