З 29 траўня па 2 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі беларускай дыяспары возьмуць удзел у велізарнай кірмашовай падзеі Artigiano in Fiera — Anteprima d’estate у Мілане!
На працягу больш як 15 гадоў дзейнасць там — пад выглядам працы ад імя нашай краіны — манапалізавалі прадстаўніцы прарэжымнай праваслаўнай царквы. Аднак у выніку працы і адвакацыі Народнай Амбасады Італіі іх удзел у івэнце быў спынены. Дзякуючы гэтаму, цяпер беларусы і беларускі Італіі могуць паказаць усю разнастайнасць і прыгажосць нашай культуры і народнасці!
Запрашаем вас на кірмаш, дзе вы зможаце пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі, рамёствамі і культурнай спадчынай:
Усе дні з 10:00 да 22:30, з 29 мая па 2 чэрвеня — FIERAMILANO RHO-PERO; Дзе мы будзем: павільён 13, стэнд E45; Уваход вольны — патрэбная толькі рэгістрацыя на artigianoinfiera.it
Прыходзьце, прыводзьце сяброў — падтрымаем Беларусь разам, каб беларуская культура жыла нават у самым сэрцы Італіі!