Breaking
22 Верас 2024, Няд

 ПЕРШАЯ СУБОТА ВЯЛІКАГА ПОСТУ прысвечана памяці святога велікамучаніка Тодара ТыронаУ 362 г. візанты…

*

ПЕРШАЯ СУБОТА ВЯЛІКАГА ПОСТУ прысвечана памяці святога велікамучаніка Тодара Тырона

У 362 г. візантыйскі імператар Юліян Адступнік хацеў прымусіць жыхароў Канстанцінопаля спажываць у першы тыдзень Вялікага посту хлеб, ахвяраваны ідалам, і таму загадаў, каб усё, выстаўленае на продаж на рынку, таемна акрапілі ахвярнай крывёю і тым самым апаганілі. Святы Тодар Тырон з’явіўся ўначы архібіскупу горада Яўдоксію і запавёў прыгатаваць іншую ежу, коліва, – гэта была вараная пшаніца.

У памяць пра гэты цуд было ўстаноўлена святкаванне ў гонар Тодара Тырона ў першую суботу Вялікага посту.

Вораг задумаў хітрую пастку і зрабіў прыладай сваёй цара–адступніка: ежаю, апаганенаю ідалапрынашэннем, ён хацеў апаганіць народ Божы, ачышчаны пастом. Але ты абярнуў у нішто ягоны подступ, з’явіўшыся ў сне біскупу і аб’явіўшы яму гэты злосны намер. Дзеля гэтага мы прыносім табе ахвяру падзякі, шануючы цябе, як нашага абаронцу і ўспамінаючы кожны год тое, што ты ўчыніў. Заступніцтвам тваім захавай нас бяспечнымі ад подступаў нячыстага, просім цябе, мучаніку Тодару.