Breaking
22 Верас 2024, Няд

 Чытаньне з кнігі Быцьця ў Вялікі ПостБог сказаў: “Няхай зямля выведзе з сябе жывыя стварэньні, кожн…

*

Чытаньне з кнігі Быцьця ў Вялікі Пост

Бог сказаў: “Няхай зямля выведзе з сябе жывыя стварэньні, кожнае паводле ягонага роду”. І сталася так. Бог стварыў дзікіх зьвяроў, кожнага паводле роду яго, і жывёлу, і паўзуноў, кожнае паводле роду іх. І сказаў Бог: “Створым чалавека на Наш вобраз і на Наша падабенства: няхай пануе над рыбамі марскімі, над птушкамі нябеснымі, над жывёламі і ўсімі дзікімі зьвярамі, і над усімі паўзунамі, што поўзаюць па зямлі”. І стварыў Бог чалавека на свой вобраз, на Божы вобраз стварыў Ён яго, мужчынаю і жанчынаю стварыў Ён іх. І блаславіў іх Бог і сказаў ім: “Будзьце плодныя і размнажайцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе; пануйце над рыбамі марскімі, над птушкамі нябеснымі і над усякім зьверам, што рухаецца па зямлі”.

І сказаў Бог: “Вось даю вам усякую расьліну, што расьсявае зерне па зямлі, і ўсякае дрэва, што прыносіць плады з насеньнем: яны будуць вам на спажыву. Усякаму ж польнаму зьверу, усякай нябеснай птушцы, усяму, што поўзае па зямлі і мае ў сабе душу жывую, Я даю на спажыву ўсякую зелень траўную”. І ўбачыў Бог усё, што стварыў, і яно было вельмі добрае. І быў вечар, і раніца – дзень шосты.

Такім чынам былі закончаныя неба і зямля, і ўсё, што іх напаўняе. Бог скончыў шостага дня ўсю працу сваю, а сёмага дня адпачыў пасьля ўсяго, што рабіў. І блаславіў Бог сёмы дзень і асьвяціў яго, бо ў гэты дзень адпачыў Бог пасьля ўсёй працы тварэньня. (Быц. 1, 24 – 2, 3)