Breaking
22 Верас 2024, Няд

 12 сакавіка – памяць св. Рыгора Вялікага, Папы РымскагаСвяціцель Рыгор Дваеслоў, Папа Рымскі, нарад…

*

12 сакавіка – памяць св. Рыгора Вялікага, Папы Рымскага

Свяціцель Рыгор Дваеслоў, Папа Рымскі, нарадзіўся ў Рыме каля 540 г. Яго маці Сільвія і цёткі Тарсіла і Эміліяна таксама залічаныя Каталіцкай Царквой да ліку святых.

Атрымаўшы бліскучую свецкую адукацыю, ён атрымаў высокую дзяржаўную пасаду.

Ведучы пабожнае жыццё, ён усёй душой імкнуўся да манаства. Пасля смерці бацькі святы Рыгор выдаткаваў усю сваю маёмасць на заснаванне шасці манастыроў.

У Рыме ён заснаваў манастыр святога апостала Андрэя Першазванага і, прамяняўшы свае пакоі на цесную келлю, прыняў там манаскі пострыг.

Пазней на даручэнне Папы Рымскага Пелагія II святы Рыгор доўга жыў у Візантыі. Там ён напісаў “Тлумачэнне на кнігу Ёва”.

Пасля смерці Папы Пелагія II на рымскую катэдру быў абраны святы Рыгор. Лічачы сябе нягодным, святы на працягу сямі месяцаў не адважваўся прыняць такое адказнае служэнне, і толькі саступіўшы просьбам духавенства і паствы, ён прыняў пасвячэнне.

Мудра кіруючы Царквой, святы Рыгор няспынна прапаведаваў Слова Божае. Святы Рыгор уклаў на лацінскай мове чын Літургіі Раней Асвячаных Дароў, які да яго быў вядомы толькі ў вусным пераказе. Зацверджаны VI Усяленскім саборам, гэты чын быў прыняты ўсёй Царквой.

Святы Рыгор кіраваў Царквой на працягу 13 гадоў, аддана дбаючы пра ўсе патрэбы сваёй паствы. Памёр свяціцель ў 604 г., яго мошчы спачываюць у саборы святога апостала Пятра ў Ватыкане.