Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

 Ускладанне рызы Найсвяцейшай Багародзіцы ў БлахернеУ знакамітай святыні Багародзіцы ў Блахерне, што…

*

Ускладанне рызы Найсвяцейшай Багародзіцы ў Блахерне

У знакамітай святыні Багародзіцы ў Блахерне, што некалі была ў паўночна-заходнім прадмесці Канстанцінопаля, з 458 г. знаходзілася рыза Найсвяцейшай Багародзіцы, а пазней у каўчэг з ёй паклалі таксама покрыва (мафор) і частку пояса Багародзіцы. Паводле падання рызу Багародзіцы перадаў з Палестыны ў Канстанцінопаль для імператрыцы Пульхерыі патрыярх Ерусалімскі Ювенал.

Храмавы комплекс у Блахерне быў вядомы таксама з вельмі шанаванай у Канстанцінопалі Блахернскай іконы Маці Божай. Сьвятыня Багародзіцы з цудатворным абразом знаходзілася каля імператарскага палацу ў канстанцінопальскім прадмесці Блахерна.

Храм пачала будаваць яшчэ імператрыца Пульхерыя, працягваў пасля яе смерці яе муж імператар Маркіян, а закончыў пабудову імператар Леў I (457-474). Пазней наступныя імператары не раз яшчэ перабудоўвалі і рэстаўравалі санктуарый Маці Божай. Храмавы комплекс складаўся з трох асобных збудаванняў: базылікальнай царквы (90 х 36 м), капліцы для святых рэліквій Найсвяцейшай Багародзіцы, якую ўзвёў імператар Леў I, і залі для святой крыніцы з басейнам у цэнтры і купалам над ёй. З паўднёвага боку санктуарыя ў эпоху Комнінаў збудавалі комплекс будынкаў імператарскага палаца, а каля царквы імператар Іраклі I (610-641) узвёў абаронны мур. У алтарнай частцы храму, верагодна, знаходзілася Блахернская ікона Маці Божай.

Блахерна была не толькі цэнтрам царкоўнага, але і палітычнага жыцця Візантыі, мела прывілей і права надаваць прытулак. Менавіта тут каранаваліся візантыйскія імператары. Таксама ў тут адбываліся сіноды. Святыня ў Блахерне адначасова спаўняла функцыю абарончай крэпасці, дзе малілся падчас аблогі Канстанцінопаля. Не раз дзякавалі цудоўнаму заступніцтву Багародзіцы за ўратаваньне падчас шматлкіх нашэсцяў і аблогі Канстанцінопаля ворагам. Уласна ў гэтым храме падчас адной з аблогаў адбылося знакамітае з’яўленне Багародзіцы вернікам, што маліліся з храме, якая пакрыла ўсіх сваім мафорам і ўратавала Канстанцінопаль. У памяць пра гэтую падзею Царква на Русі з XII стагоддзя ўстанавіла свята Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы. У 1285 г. у Блахерне былі падпісаныя ўхвалы II Ліёнскага сабора, якія датычылі царкоўнай уніі. Да 1204 г. тут знаходзілася Турынская плашчаніца.

29 лютага 1434 г. царква ў Блахерне загарэлася і абрынулася. Грошай на яе аднаўленне ў Палеолагаў не было, і да сярэдзіны XIX стагоддзя навакол святой крыніцы было пуста. Толькі ў 1867 г. месца блахернскай крыніцы было адзначана сціплай грэцкай капліцай. Пасля пажару 1434 г., які знішчыў блахернскую царкву, месцазнаходжанне рызы губляецца. Вядома пра знаходжаньне яе частак у розных месцах: у Расіі ў каўчэзе Дыянісія Суздальскага, што захоўваўся ў Дабравешчанскай царкве маскоўскага Крамля, у Латэранскай базыліцы ў Рыме, у Блахернскай царкве ў Зугдзідзі і ў шэрагу іншых месцаў.