Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…

*

Адкрыты зварот

У сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” Каардынацыйная рада Беларусі 3-га склікання, па ініцыятыве Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, 6 верасня 2024 года направіла пісьмовы зварот на імя кіраўніка арганізацыі “Байпол” Аляксандра Азарава.

У звароце Каардынацыйная рада прапанавала спадару Азараву, зняць з продажу рэчы з рыштунку плана “Перамога” і безаплатна перадаць іх у беларускія добраахвотніцкія падроздзелы ва Украіне.

Акрамя таго, Каардынацыйная рада прапанавала Аляксандру Азараву прыняць удзел у закрытым слуханні Камісіі Каардыанацыйнай рады на нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы па гэтаму пытанню.

На сённяшні дзень, 15 верасня 2024 года, пісьмовы зварот ад Каардынацыйнай рады праігнараваны спадаром Азаравым.
Мая спроба з ім звязацца асабіста, таксама была праігнаравана.
Рэчы з рыштунку плана Перамога з продажа не зняты, закрытыя слуханні па гэтаму пытанню не праведзены.

Такім чынам, Камісія КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы лічыць:

1. Прапановы Каардынацыйнай рады Беларусі цалкам праігнараванымі спадаром Азаравым.
2. Дзеянні спадара Азарава па продажу рэчаў з рыштунку плана Перамога іх немэтазгодным выкарыстаннем, неўлічваючым патрэбы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

На падставе вышэйазначанага, улічваючы папярэднія дзеянні спадара Азарава па выкарыстанню чат-бота плана “Перамога” не па прызначэнню, дыскрыдытуючымі план “Перамога” і ставячымі пад пагрозу бяспеку беларусаў унутры краіны,

Камісія Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы засцерагае дэмакратычныя сілы Беларусі, заходніх партнёраў, а таксама вайсковыя і парамілітарныя беларускія арганізацыі ад супрацы з кіраўніком арганізацыі “Байпол” Аляксандрам Азаравым.

Кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады
па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко

16.09.2024