Навіны
*
Рабочий визит BELPOL в Литовскую РеспубликуС 11 по 14 сентября 2024 года публичные и непубличные пре…
*
​​«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня17 верасня праваслаўныя хрысціяне, як…
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…

8 лютага – Дзень народзінаў Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сярг…

*

8 лютага – Дзень народзінаў Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека). Сёлета ў жніўні спаўняецца таксама 50 гадоў, як ён склаў вечныя манаскія зарокі ў Ордэне марыянаў.

Шчыра віншуем Архімандрыта Сяргея! Хай Усемагутны Госпад дае здароўе, бласлаўляе, падтрымлівае, умацоўвае і скіроўвае на шляху служэньня нашай Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве і беларускаму народу. Многія леты!

Архімандрыт Сяргей (Гаек) – доктар багаслоўя, доктар Усходніх царкоўных навук, дасьледчык духоўнасьці і літургіі Ўсходніх Цэркваў, а таксама аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў па літургіцы, пнеўматалогіі, еўхарысталогіі, марыялогіі, кірыла-мятодаўскай традыцыі і экуменічных стасунках Цэркваў на славянскім Усходзе. Валодае і свабодна размаўляе на многіх мовах.

Айцец Сяргей (сьвецкае імя – Ян) нарадзіўся 08.02.1949 г. у Лышкавіцах Лодзкага ваяводзтва (Польшча).

Напачатку хацеў вывучаць славянскую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, аднак адмовіўся ад гэтай ідэі і ў жніўні 1967 г. уступіў у манастыр айцоў-марыянаў, дзе змог рэалізаваць сваё жаданьне служыць для Ўсходніх Цэркваў. Дзякуючы беларускаму сьвятару-марыяніну Тамашу Падзяву, які меў моцны інтэлектуальны і духоўны ўплыў на яго, стаў актыўна цікавіцца і ангажавацца ў беларускія рэлігійныя справы.

У 1967-1974 гг. навучаўся на багаслоўскім факультэце Каталіцкага ўніверсітэту ў Любліне (КУЛ). Падчас студыяў кантактаваў з беларускім рэлігійным і культурным асяродкам у Лондане, найперш з біскупам-марыянінам Чэславам Сіповічам.

Вечныя манаскія зарокі склаў 15 жніўня1973 г., а сьвятарскія сьвячаньні атрымаў 23 чэрвеня 1974 г. у Гуры Кальварыі каля Варшавы. Як сьвятар нёс пастырскую дапамогу (падпольна) хрысьціянам у Чэхаславакіі і Баўгарыі.

У 1978-1983 гг. ён студыяваў у Папскім Усходнім інстытуце, а ў лістападзе 1983 г. абараніў там доктарскую працу па ўсходняй эклезіялогіі. У 1983-1999 гг. вёў навукова-дыдактычную дзейнасьць і быў выкладчыкам багаслоўя Ўсходніх Цэркваў у Экуменічным інстытуце Каталіцкага ўніверсітэту ў Любліне. З канца 1980-х, паралельна з навуковай дзейнасьцю, нёс пастырскую дапамогу хрысьціянам у Эстоніі, Таджыкістане, Казахстане, Якутыі, Сібіры, Украіне і Беларусі.

З восені 1993 г. айцец Сяргей Гаек – візітатар-дэлегат Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў у справе грэка-католікаў у Беларусі, а ў студзені 1994 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі.

У 1996 г. а. Сяргей Гаек быў узведзены ў сан архімандрыта і атрымаў архімандрыцкую хіратэсію з рук Мітрапаліта Перамышальска-Варшаўскага Яна (Мартыняка). З 1997 г. стаў кансультарам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. У лютым 2003 г. падчас візіту каталіцкіх ярархаў Беларусі ad limina Apostolorum Папа Ян Павел II падарыў Архімандрыту Сяргею (Гаеку) біскупскі крыж, а ў 2004 г. Першаярарх УГКЦ кардынал Любамір (Гузар) дараваў яму грамату на права нашэньня панагіі і даў літургічны прывілей на бласлаўленьне вернікаў дыкірыем і трыкірыем.

Апостальскі Візітатар архім