Срд. крас 2nd, 2025
*

15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.

Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб пераканацца, што мы маем на ўвазе адно і тое ж.

Дэмакратыя — гэта форма кіравання, пры якой улада належыць народу і рашэнні прымаюцца шляхам галасавання. Грамадзяне маюць права ўдзельнічаць у палітычных працэсах, выбіраць кіраўні_ц і прымаць удзел у вызначэнні заканадаўства праз выбары або непасрэдна.

Асноўнымі прынцыпамі дэмакратыі з’яўляюцца роўнасць правоў, свабода слова і выказвання меркаванняў, а таксама павага да правоў чалавека.

Міжнародны дзень дэмакратыі з’яўляецца добрай нагодай звярнуць увагу на стан дэмакратыі ў свеце.

Дэмакратыя – гэта працэс супрацы дзяржаўных органаў улады, міжнароднай супольнасці, грамадства і асобнага чалавека. Таму важна памятаць, што кожны і кожная з нас можа рабіць любога памеру крок у бок дэмакратычных зменаў у нашай краіне. Ёсць рэчы, на якія мы ўсё ж такі можам уплываць.

Што мы можам рабіць?

Просты адказ – быць актыўнымі. Гэта значыць:
прымаць удзел у выбарах
вывучаць свае правы
удзельнічаць у грамадскіх дыскусіях
падтрымліваць незалежныя СМІ
навучаць іншых дэмакратычным каштоўнасцям
ствараць і падтрымліваць лакальныя суполкі, дзе людзі могуць абмяркоўваць і вырашаць праблемы
сачыць, каб дзяржаўныя служачыя выконвалі свае абавязкі (можна пісаць петыцыі, напрыклад) і г. д.

Упэўнены, вы самі зможаце працягнуць гэты спіс.

І нагадаем місію нашай прасторы. «Кропка» працуе для ўзмацнення патэнцыялу беларускіх актывістаў і актывістак у Грузіі як часткі грамадзянскай супольнасці, здольнай кааперавацца і ўплываць на пазітыўныя дэмакратычныя змены ў Беларусі.