РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моцкус. Сустрэчы будуць адбывацца па аўторках а 18й гадзіне. Айцец Віталій будзе дапамагаць нам загаварыць па-літоўску, зразумець логіку літоўскай мовы і адчуць яе прыгажосць.
Такім чынам, заўтра а 18й гадзіне ПЕРШАЯ СУСТРЭЧА КЛУБА ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ. Bokšto g.4 Парафіяльны дом беларускай царквы.