Навіны
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…
*
Быцень, Рынак. Царква Сьвятога Язапата й манастыр базылянаў. 1915 год….
*
Іканастас у царкве Зьвеставаньня Багародзіцы пры Базылянскім манастыры ў Супрасьлі. Першая палова ХХ…

  130 гадоў таму, 8 лютага 1893 г. нарадзіўся Антон НЕМАНЦЭВІЧ – будучы Апостальскі экзарх беларускі…

*

130 гадоў таму, 8 лютага 1893 г. нарадзіўся Антон НЕМАНЦЭВІЧ – будучы Апостальскі экзарх беларускіх грэка-католікаў. Сёлета 6 студзеня 2023 году мінула 80 гадоў з дня мучаніцкай сьмерці гэтага выдатнага беларускага сьвятара, доктара тэалогіі і права, выкладчыка, місіянера, публіцыста і выдаўца, вязьня савецкіх і нацысцкіх турмаў.

Народжаны ў Пецярбургу, у сям’і беларускіх католікаў з-пад Саколкі, ён стаў адным з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Быў адданым прыхільнікам царкоўнай еднасьці, служэньню якой прысьвяціў сваё жыцьцё.

У міжваенны час а. Антон Неманцэвіч служыў ва Ўсходняй місіі езуітаў у Альбярціне каля Слоніма, быў парахам грэка-каталіцкіх парафіяў у Альбярціне і Сынковічах (адрамантаваў там старажытны храм абарончага тыпу), выдаваў беларускі часопіс «Да Злучэньня!», выкладаў у Папскай духоўнай семінарыі ў Дубне на Валыні, якая была створана для падрыхтоўкі сьвятароў ва ўніяцкія парафіі.

На пасаду экзарха для беларускіх грэка-католікаў а. Антон Неманцэвіч быў прызначаны 17 верасьня 1940 г. грэка-каталіцкім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, які дзейнічаў на падставе паўнамоцтваў, нададзеных яму Папам Рымскім. 22 лістапада 1941 г. Папа Пій ХІІ пацьвердзіў стварэньне асобнага Апостальскага экзархату для вернікаў усходняга абраду ў Беларусі і паўнамоцтвы а. Антона Неманцэвіча як Апостальскага адміністратара. Ужо як экзарх ГКЦ у Беларусі, сядзіба якога месьцілася ў Альбярціне каля Слоніма, а. Антон Неманцэвіч выступіў з ініцыятывай і заснаваў Апостальства малітвы за Беларусь, да якога далучыліся і беларускія сьвятары лацінскага абраду. Падчас яго дзейнасьці беларуская мова ўпершыню ў гісторыі Царквы ў Беларусі сталася афіцыйнай у царкоўным жыцьці. Быў арыштаваны нацыстамі ў Альбярціне і доўгі час яго лёс быў невядомы. Як выявілася ня так даўно з сакрэтных нямецкіх дакументаў, зьнясілены, ён памёр у турме СД у Менску 6 студзеня 1942 г. Пахаваны быў праваслаўным сьвятаром на лютэранскіх могілках у Менску.

На фота: а. Антон Неманцэвіч сярод грэка-каталіцкіх сьвятароў (крайні зьлева) і вернікаў парафіі ў Альбярціне.