Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Хрыстос – шлях да святла, праўды і жыццяГоспад сцісла сказаў: «Я – святло свету. Хто ідзе за Мною, т…

*

Хрыстос – шлях да святла, праўды і жыцця

Госпад сцісла сказаў: «Я – святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця» (Ян 8, 12). Адно ў гэтых словах з’яўляецца наказам, другое – абяцаннем. Дык будзем рабіць тое, што Ён загадаў, каб мы не жадалі бессаромна таго, што абяцаў, і каб не сказаў нам на сваім судзе: «Ці зрабіў ты тое, што Я загадаў, каб чакаць таго, што Я абяцаў?» Што ж наказаў Госпад, наш Бог? Ён кажа табе: «Ідзі за Мною». Ты прасіў парады наконт жыцця? Якога жыцця, як не таго, пра якое сказана: «У Табе крыніца жыцця» (Пс 36, 10).

Таму адразу возьмемся за справу і пойдзем за Госпадам, разарвем кайданы, якія перашкаджаюць нам ісці за Ім. А развязаць вузлы гэтых путаў можна толькі з дапамогай таго, каму было сказана: «Ты разарваў мае кайданы» (Пс 116, 16). Пра Яго кажа таксама іншы псальм: «Госпад вызваляе вязняў, Госпад узнімае прыніжаных» (пар. Пс 146, 7-8).

За чым жа ідуць вызваленыя і ўзнятыя, як не за святлом, ад якого пачулі: «Я – святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця» (Ян 8, 12). Так, Госпад асвятляе сляпых, таму, браты, дазволім асвятліць нас, маючых веру як мазь для вачэй. Спачатку Ісус змяшаў сваю сліну з зямлёю, а потым памазаў ёю вочы невідушчага ад нараджэння. Мы таксама нарадзіліся з Адама невідушчымі і патрабуем дапамогі Хрыстовага святла. Ён змяшаў сліну з зямлёю: «Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14). Ён змяшаў сліну з зямлёю, таму было сказана: «Вернасць вырасце з зямлі» (Пс 85, 12), а сам Ён кажа: «Я – дарога, і праўда, і жыццё» (Ян 14, 6).

Мы будзем удосталь насычацца праўдаю, калі ўбачым яе тварам у твар, бо і гэта нам абяцана. Хто адважыцца спадзявацца на тое, чаго Бог не захацеў бы абяцаць ці даць?

Убачым тварам у твар. Апостал кажа: «Цяпер бачу часткова, быццам праз шкло, цьмяна, а тады – тварам у твар» (пар. 1 Кар 13, 12). Апостал Ян піша ў сваім Пасланні: «Умілаваныя, цяпер мы дзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, чым будзем. Ведаем, што, калі Ён аб’явіцца, мы будзем падобнымі да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім ёсць» (1 Ян 3, 2). Гэта вялікае абяцанне.

Калі любіш, ідзі. Ты скажаш: «Люблю, але куды ісці?» Калі б Госпад Бог твой сказаў табе: «Я – праўда і жыццё», – то, жадаючы праўды і прагнучы жыцця, ты напэўна шукаў бы шляху да іх і казаў бы сабе: «Праўда – вялікая справа, жыццё – вялікая справа, каб толькі магла дабрацца да іх мая душа!»

Шукаеш дарогі? Паслухай Хрыста, які спачатку кажа: «Я – дарога». Перш чым сказаць табе, куды ісці, Ён сказаў, якім шляхам: «Я – дарога». Дарога куды? Да праўды і жыцця. Спачатку сказаў, як ісці, потым – навошта. «Я – дарога, Я – праўда, Я – жыццё». Застаючыся ў Айца, Хрыстос ёсць праўдай і жыццём. Апранаючыся ў цела, Ён стаў дарогай.

Не было табе сказана: «Шукай дарогі, каб дайсці да праўды і жыцця». Не было табе сказана: «Устань, гультай». Дарога сама прыйшла да цябе і абудзіла цябе ад сну, калі сапраўды абудзіла. Устань і ідзі.

Магчыма, ты спрабуеш нават