Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

2 красавіка 2023 – 18-я гадавіна спачыну св. Яна Паўла ІІ. У 21:37 ў Рыме [22:37 у Мінску] – гадзіна…

*

2 красавіка 2023 – 18-я гадавіна спачыну св. Яна Паўла ІІ. У 21:37 ў Рыме [22:37 у Мінску] – гадзіна адыходу ў вечнасць Яна Паўла ІІ. У гэты вечар добрая нагода прасіць Ягонага заступніцтва за нашую Царкву і за Беларусь. + + +
МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II
О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.
Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй.
Амін.