Яна 8:31–42 У сённяшнім Евангеллі Госпад кажа габрэйскім слухачам, што яны нявольнікі граху і што пр…

Яна 8:31–42
У сённяшнім Евангеллі Госпад кажа габрэйскім слухачам, што яны нявольнікі граху і што праўда вызваліць іх.

Ісус рабіў розніцу паміж грахамі і грахом, паміж асноўнай хваробай і яе шматлікімі сімптомамі. Калі Пастыра з Арсу спыталі, якую мудрасць ён пазнаў пра чалавечую прыроду за свае шматгадовыя слуханні споведзяў, ён адказаў: «Людзі значна больш сумныя, чым здаецца». Блэз Паскаль абапіраецца ў сваёй апалагетыцы хрысціянства на просты факт, што ўсе людзі няшчасныя. Гэты ўніверсальны, трывалы і ўпарты смутак – грэх.

Гэта не азначае, што грэх ідэнтычны псіхалагічнай дэпрэсіі. Найгоршыя грэшнікі могуць быць псіхалагічна вельмі добра адаптаванымі людзьмі, а найвялікшыя святыя могуць быць, паводле звычайнай меркі, цалкам няшчаснымі.

Калі я кажу пра смутак у гэтым кантэксце, я маю на ўвазе глыбокае пачуццё недасяжнасці. Мы хочам праўды, і мы атрымліваем яе, калі наогул атрымліваем, дробненька і ў крыхах; мы хочам дабра, і мы дасягаем яго толькі зрэдку; здаецца, мы ведаем, якімі павінны быць, але насамрэч мы не такія. Гэтае духоўнае расчараванне, гэтая ўнутраная барацьба, гэтая слабасць душы, – грэх.

Біскуп Роберт Баррон