«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчаслівымі», — палітвязень Уладзімір Гундар у нядаўнім лісцеПалітвязня ў…

«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчаслівымі», — палітвязень Уладзімір Гундар у нядаўнім лісце

Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за чатыры з паловай гады. У кастрычніку 2022 года Уладзіміра асудзілі па “справе Аўтуховіча” да 18 гадоў калоніі. Праз некалькі месяцаў яго зноў асудзілі — за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па “справе Аўтуховіча”. Цяпер агульны тэрмін палітвязня складае 20 гадоў.

Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Напачатку кастрычніка 2023 года Гундара перавялі ў магілёўскую турму № 4 на турэмны рэжым.

28 траўня Уладзіміру споўнілася 65 гадоў. Днямі ад палітвязня прыйшоў ліст сваякам, у якім некалькі радкоў — пра гэтую падзею ў ягоным жыцці, цытуе “Свабода”:

«Нясьпешна крочу шляхам жыцьця. Разумею жыцьця хуткаплыннасьць, яго каштоўнасьць і шчасьце, адчуваю ў кожным імгненьні асалоду і радасьць. Спадзяюся, што мы яшчэ доўга будзем насычацца водарам, смакам і гаючай сілай жыцьця, і будзем шчасьлівымі».