Дзейнасць Уніяцкай Царквы склала цэлую эпоху ў царкоўным і нацыянальным жыцці Беларусі, сфарміравала…

Дзейнасць Уніяцкай Царквы склала цэлую эпоху ў царкоўным і нацыянальным жыцці Беларусі, сфарміравала значны пласт айчыннай культуры. Яна спрыяла развіццю адукацыі, кнігадрукавання, архіўнай справы; пакінула значны след у мастацтве: архітэктуры, жывапісе, скульптуры, музыцы; пашырыла міжнародныя кантакты Беларусі і садзейнічала яе збліжэнню з еўрапейскай культурнай прасторай.

Многія даследчыкі (Адам Станкевіч, Уладзімір Конан, Леанід Лыч, Іван Трацяк, Рышард Радзік, Леанід Цімашэнка, Барбара Скінэр і інш.) лічаць, што ўніяцкае веравызнанне стала фактарам фарміравання беларускай культурнай ідэнтычнасці, а ў канкрэтна-гістарычных умовах канца ХVIII – першай паловы ХІХ ст. з’яўлялася фактарам самасцвярджэння беларускага народа і яго этнаабароны.

Нягледзячы на неаднаразовую дэлегалізацыю (у 1839 г. на землях Беларусі, 1875 г. на Падляшшы, 1946 г. ва Украіне), Грэка-Каталіцкая Царква дзейнічае і сёння, адроджаная на хвалі рэлігійнага “рэнесансу” на мяжы ХХ‑ХХІ ст.