2 магчымасці для творцаў, звязаных з літаратурай
Для каго: #аўтары,
#дызайнеры,
#рэдактары #выдаўцы,
#перакладчыкі і г.д.
1⃣PRADMOVA – #фестываль інтэлектуальнай кнігі
Запрашаюць пісьменнікаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў. Фэст пройдзе ў верасні і кастрычніку ў
#Батумі,
#Варшава,
#Вільнюс,
#Беласток і ў фармаце анлайн.
Ддл: 21 жніўня.
Падаць заяўку.
2⃣Дэбют – #прэмія імя Максіма Багдановіча
Удзельнічаць у конкурсе могуць
#аўтары дэбютных кніг паэзіі ці прозы, перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021-2022 гг. у папяровым ці электронным фарматах, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не было 35 гадоў. Лаўрэатаў вызначаць у намінацыях «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад».
Ддл: 16 жніўня.
Падаць заяўку.
#літаратура #кнігавыданне #самвыдат