Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

 Малая радзіма базыльянскага ордэна – Нагародавічы сённяшняга Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласц…

*

Малая радзіма базыльянскага ордэна – Нагародавічы сённяшняга Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці

Базыльяне – ці не адзіны манаскі ордэн, які быў створаны на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Менавіта ў Нагародавічах (у тагачасных крыніцах – Навагродавічах), у маёнтку мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і Ўсёй Русі Іосіфа Вельяміна-Руцкага, 20-26 ліпеня 1617 года (роўна 407 гадоў таму) сабраліся прадстаўнікі Віленскага, Навагрудскага, Мінскага, Жыровіцкага і Быценскага манастыроў.

На Нагародавіцкім пасяджэнні (капітуле) было абвешчана аб стварэнні базыльянскага ордэна. На 10 сесіях капітулы былі абмеркаваны самыя важныя пытанні. Сярод найбольш цікавых: уніфікацыя знешняга выгляду манахаў (“шапка падшытая лісамі, з вузкай бабровай аблямоўкай”, “валасы доўгія, хоць за каўнер, але не болей, бароды ані стрыгчы, ані галіць, а толькі раўняць”), забарона агульных лазняў, якія існавалі пры некаторых манастырах – мыцца толькі паасобку, утрыманне школ для свецкай моладзі ў Навагрудку і Мінску. Ну і канешне ж амыслова былі разгледжаны нормы ўжывання айцамі і братамі піва.

Цалкам публікацыю ўсіх 31 пунктаў Нагародавіцкай капітулы 1617 г. (як і пазнейшых капітул ордэна) можна знайсці ў 12-м томе “Археографіческого сборніка документов…”.

У сярэдзіне 1630-х Іосіф Вельямін-Руцкі прадаў Нагародавічы Булгакам, а асноўны свой родавы маёнтак Руту адпісаў Кіеўскай мітраполіі.

Як сцвярджаецца ў літаратуры, у Нагародавічах існаваў і кальвінскі збор, перароблены пазней у скарбец (бацькі будучага мітрапаліта і сам ён гадоў да 20-ці былі кальвіністамі). У савецкія часы, як водзіцца, ён быў разбураны.

Асобная парафія з царквой былі заснаваны ў Нагародавічах толькі ў сярэдзіне 18 ст.

Дзяніс Лісейчыкаў