Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

-27 студзеня: Успамін Блаславёнага Юрыя (Матулевіча): +Беларускія грэка-католікі даручаюць сваю еван…

*

-27 студзеня: Успамін Блаславёнага Юрыя (Матулевіча): +Беларускія грэка-католікі даручаюць сваю евангелізацыйную місію малітоўнаму заступніцтву блаславёнага свяціцеля Юрыя+.
=Блаславёны біскуп Юрый Матулевіч МІС (1881-1927) актыўна працаваў для дабра каталікоў усходняга абраду.
Як віленскі біскуп (1918-1925) ён прыняў у сваю дыяцэзію Айцоў Езуітаў усходняга абраду ў манастыры ў Альбярціне каля Слоніма (дзе ў 1924 г. была арганізавана Усходняя Місія) і Айцоў Базыльянаў у іх былы манастыр у Тараканях (Кобрынскі раён), размешчаны ў ваколіцах, населеных украінскім насельніцтвам. Біскуп Юрый адказваў на абвінавачванні ў справе базыльянскага манастыра ў лісце да апостальскага нунцыя, у прыватнасці, напісаўшы: “Гэтыя ваколіцы саспелі для ўраджаю. Хто я, каб адважыўся забараніць працу работнікам, якіх, падобна, сам Госпад паклікаў на жніво? ”
= 24 ліпеня 1925 г. сваім дэкрэтам біскуп Юрый Матулевіч кананічна заснаваў парафію ўсходняга абраду ў Альбярціне. У 1926 г. генеральны настаяцель езуітаў заснаваў у Альбярціне асобны навіцыят усходняга абраду.
= Біскуп Юрый памёр 27 студзеня 1927 г. у Коўне. 28 чэрвеня 1987 г. ён быў беатыфікаваны ў Рыме папам св. Янам Паўлам II.
= Блаславёны Юрый Матулевіч быў адным з пяці біскупаў-ардынарыяў дыяцэзій лацінскага абраду (падляшскай, віленскай, пінскай, луцкай і люблінскай), на тэрыторыі якіх адраджаліся парафіі візантыйска-славянскага абраду ў рамках неауніі.
= У 1931 г. біскуп Мікалай Чарнецкі CSsR, быў прызначаны Папам Піем XI апостальскім візітатарам неа-ўнійных парафій.
= 8 кастрычніка 1939 г. ва ўмовах савецкай акупацыі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі, дзейнічаючы сілай асаблівых папскіх паўнамоцтваў, стварыў грэка-каталіцкі Беларускі экзархат (як апостальскі экзархат) і ў 1940 г. прызначыў а. Антонія Неманцэвіча SJ на пасаду апостальскага экзарха. 22 лістапада 1941 г. Папа Пій XII зацвердзіў экзархаў, намінаваных у 1939 і 1940 г. мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім.
= Апостальскім Экзархам у 1940-1943 гадах быў а. Антоні Неманцэвіч SJ, замучаны ў нямецкай нацысцкай турме СД у Мінску 6 студзеня 1943 г.