Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Ці неабходнай была для нас Мука Божага Сына? Безумоўна і двойчы неабходная: як лек супраць граху і я…

*

Ці неабходнай была для нас Мука Божага Сына? Безумоўна і двойчы неабходная: як лек супраць граху і як прыклад наследавання.

Мука Хрыста з’яўляецца перадусім лекам, бо дзякуючы ёй мы маем ратунак супраць усялякага зла, якому паддаемся з прычыны нашых грахоў.

Вялікай ёсць таксама карысць Мукі як прыкладу. Яна здольная перамяніць нашае жыццё. Кожны, хто хоча весці дасканалае жыццё, павінен адкінуць тое, што Хрыстос адкінуў на крыжы, і імкнуцца да таго, да чаго імкнуўся Хрыстос. Крыж – гэта прыклад кожнай без выключэння цноты.

Шукаеш прыкладу любові: «Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх» (Ян 15, 13). Гэта зрабіў Хрыстос на крыжы. Паколькі Ён аддаў за нас сваё жыццё, не павінна быць для нас зацяжкім вытрымліваць якія-небудзь выпрабаванні дзеля Яго.

Шукаеш цярплівасці? Найбольшую знойдзеш на крыжы. Цярплівасць можа быць вялікай з дзвюх прычын: калі хтосьці цярпліва зносіць усялякае зло ці таксама калі вытрымлівае такое зло, якога мог бы пазбегнуць, але не імкнецца гэта рабіць. На крыжы Хрыстос даў прыклад і аднаго, і другога. Бо «калі цярпеў, не пагражаў» (1 П 2, 23), як авечка, якую вядуць на зарэз, так і Ён не адкрыў вуснаў сваіх (пар. Дз 8, 32). Вялікая ёсць цярплівасць Хрыста на крыжы: «Будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні, гледзячы на Ісуса, пачынальніка і завяршальніка веры. Замест радасці, што была перад Ім, Ён, не зважаючы на ганьбу, выцерпеў крыж» (Гбр 12, 2).

Шукаеш прыкладу пакоры? Паглядзі на ўкрыжаванага. Бог пажадаў быць асуджаным Понціем Пілатам і памерці.

Шукаеш прыкладу паслухмянасці? Наследуй таго, хто стаў паслухмяным Айцу аж да смерці: «Праз непаслухмянасць аднаго чалавека многія сталі грэшнікамі, так і праз паслухмянасць аднаго многія стануць справядлівымі» (Рым 5, 19).

Шукаеш прыкладу пагарды зямным? Ідзі за тым, «у якім схаваны ўсе скарбы мудрасці і пазнання» (Клс 2, 3), які на крыжы стаў нагім, высмеяным, прабітым, укаранаваны цернем і ўрэшце напоены воцатам і жоўцю.

Таму не прывязвайся да шатаў і багацця, бо «падзялілі між сабою маю вопратку» (Ян 19, 24), ні да пахвальбы, бо стаў прадметам насмешак і бічавання, ні да годнасці, бо, сплёўшы цярновы вянок, усклалі на маю галаву (пар. Мк 15, 17), ні да раскошы, бо «калі прагнуў, паілі мяне воцатам» (Пс 69 [68], 22).

св. Тамаш Аквінскі