Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

 30 студзеня – сьвята Трох сьвяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Яна ЗалатавустагаСупольная…

*

30 студзеня – сьвята Трох сьвяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Яна Залатавустага

Супольная ўрачыстасьць для трох сьвятых айцоў нашых і вялікіх сьвятаначальнікаў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага была ўсталяваная каля 1100 году ў Канстантынопалі ў часы цэзара Комнена (1081-1118) у выніку гарачых спрэчак паміж выдатнымі і пабожнымі хрысьціянамі на тэму, хто з сьвяціцеляў найбольшы.

Адны выступалі за Васіля з-за ягонага вялікага розуму, суворага спосабу жыцьця, іншыя ўважалі больш годным сьв. Яна за ягоныя цудоўныя казаньні, за выдатны літаратурны стыль і рыторыку, яшчэ іншыя прапаноўвалі сьв. Рыгора. Нарэшце зьвярнуліся да сьвятога і мудрага біскупа Яна Маўропуса, мітрапаліта Эўхаіты. Той пачаў маліцца.

У наступную ноч меў відзеньне трох сьвяціцеляў, якія прамовілі да яго: “Скажы тым усім хрысьціянам, каб пакінулі ўсе дыскусіі. Перад Богам ніводны з нас ня ёсьць большым ад іншага. Таму пайдзі да іх і зьвярні ім увагу, каб трывалі ў супакоі і згодзе. І каб практычна падкрэсьліць адзінства нашай веры, выберы адзін дзень і зрабі, каб у яго адпраўлялася Служба Божая ў наш гонар дзеля падзякі Богу за ласкі, якімі нас трох Бог абдарыў, а праз нас усю Царкву”. І так сталася. Ян абраў дзень 30 студзеня для ўрачыстага сьвяткаваньня памяці трох сьвяціцеляў.

Якімі пахвальнымі вянцамі ўпрыгожым Залатаслова, і разам з ім Васіля і Рыгора, пачэсныя аселішчы Духа, цьвёрдых абаронцаў веры, стаўпы царкоўныя, верных умацаваньне, пацяшэньне ўсіх, што зграшылі, крыніцы жывое вады, чэрпаючы якую, задавальняем душы нашы, просячы адпушчэньня грахоў і велічы зьмілаваньня.