Евангелле дняСказаў Госпад: у тыя днi, пасля ліха таго, сонца памеркне, i месяц не дасць святла сва…

*

Евангелле дня

Сказаў Госпад: у тыя днi, пасля ліха таго, сонца памеркне, i месяц не дасць святла свайго, i зоркi з неба будуць падаць, i сiлы, што ў нябёсах, зрушацца. I тады ўбачаць Сына Чалавечага, Якi прыйдзе на воблаках з сiлаю многаю i славаю. I тады пашле Ён анёлаў Сваiх i збярэ абраных Сваiх ад чатырох вятроў, ад краю зямлi да краю неба.

Ад смакоўнiцы навучыцеся параўнаннем: калi голле яе ўжо мякчэе i пускае лiсце, ведаеце, што блiзка лета. Так i вы, калi ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што блiзка, пры дзвярах. Праўду кажу вам: не мiне род гэты, як усё гэта будзе. Неба i зямля мiнуць, а словы Мае не мiнуць. (Мр. 13, 24-31)