Ініцыятыва «Maldzis» набыла на аўкцыёне ў Вільні Радзівілаўскую карту ВКЛ 1613 года, якая лічыцца адной з самых важных у гісторыі Беларусі.
Гэты праект стаў працягам вяртання беларусам гістарычнай спадчыны пасля набыцця Трэцяга Статуту ВКЛ 1588 года. Радзівілаўская карта змяніла імідж ВКЛ, паказаўшы яго як цывілізаваную і ўрбанізаваную дзяржаву, а не проста краіну лясоў і пушчаў.
Мапа была створана па ініцыятыве Мікалая Радзівіла Сіроткі і друкавалася ў Галандыі ў адной з найлепшых тагачасных тыпаграфій. На ёй адлюстравана больш за тысячу населеных пунктаў, у тым ліку 344 беларускія гарады і мястэчкі, што складае больш за 70% тэрыторыі сучаснай Беларусі. Адным з ключавых аспектаў карты стала спроба падкрэсліць незалежнасць ВКЛ, бо на ёй былі пазначаныя межы княства да Люблінскай уніі 1569 года.
Гэтая карта вытрымала каля 20 выданняў, а асобнік, набыты «Maldzis», яна мае асаблівую каштоўнасць, бо належыць да атласнага выдання з тэкстам на сподзе.