Вайна і яе наступствы для Беларусі. Сцэнар 01Трэба таксама прынімаць у разлік, што і пасьля паразы Р…

Вайна і яе наступствы для Беларусі. Сцэнар 01

Трэба таксама прынімаць у разлік, што і пасьля паразы Расеі ў вайне, Беларусь можа апынуцца ў цяжкой сітуацыі. (Перамога Расеі ў вайне азначае поўны дэмантаж дзяржаўнасьці краіны і доўгатэрміновую яе акупацыю).

Але, чаму параза Расеі раптоўна можа стаць праблемай для Беларусі?

Справа ў тым, што Беларусь, якая не ваюе ўсе роўна ўспрымаецца як агрэсар, а негатыўныя адносіны да краіны і народу з боку суседзяў узрастаюць.

Яна, Беларусь, ужо ўспрымаецца некаторымі краінамі як суб’ект-рэгіён, прыдатак Расеі, без уласных палітычных інтарэсаў. А гэта азначае, што стаўленьне да Беларусі, пасьля вайны, можа быць, як да рэгіёна Расеі, варожай тэрыторыі, дзе дзяржавы пераможцы могуць рэалізоўваць сваю волю і амбіцыі;

Гаспадарка краіны, якая зараз амаль цалкам арыентаваная на Расею, на яе рынкі, будзе цалкам аслаблена, да гэтага спрычыніцца вымываньне людскіх рэсурсаў, працоўных і інтэлектуальных сіл. Упадак Масквы таксама прывядзе да крызісных эканамічных з’яваў у Беларусі.

Адразу пераарыентаваць гаспадарку на Захад, як і атрымаць інвестыцыі, ці эканамічную падтрымку ад суседзяў будзе немагчыма, асабліва, калі яны пачнуць рэалізоўваць сваю волю.

Унутраная палітыка рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі прывяла да зьнішчэньня незалежных протадэмакратычных сіл і інстытутаў у краіне. Таму пасьля ўпадку рэжвму Лукашэнкі, прывязанага да Масквы – можа спрычыніцца да ўтварэньня палітычнага вакуму.

Апазіцыйныя структуры за мяжой распадаюцца і к моманту паразы Расеі, напр., праз 2-3 гады страцяць свой аўтарытэт і ўплыў. І нават ужо зараз можна сказаць, што не маюць здольнасьцяў кіраваць краінай, нават калі б апынуліся пры ўладзе.

А што мажна сказаць, калі ўлічваць сур’езнае крытычнае эканамічнае і геапалітычнае становішча ў якім, апынулася Беларусь.

У доўгатэрміновай перспектыве, вакум улады, крызіс кіраваньня, эканамічная ізаляцыя, адсутнасьць устойлівых дэмакратычных структур, моцны ціск з боку суседзяў, абумоўлены негатыўным стаўленьнем да Беларусі і Беларусаў, можа стаць прычынай крызісу дзяржаўнасьці, гуманітарнай катастрофы і ўсталяваньня вонкавага кіраваньня, якое не будзе адпавядаць беларускім нацыянальным інтарэсам.

Пры гэтым, параўнаньні з 90 мі гадамі абсалютна некарэктныя.

У 90-х гадах да Беларусі, як новай краіны, якая адраджаецца не было негатыўнага стаўленьня, наадварот, Заходні сьвет успрымаю яе, як дзяржаву якая змагаецца за сваю незалежнасьць, пацярпелую ад імерскай палітыкі.

Зараз, калі яна ўспрымаецца як незалежная, як суб’ект міжнароднай палітыкі з суверэннай уладай, стаўленьне да яе адмоўнае, як да дзяржавы саагрэсара, сатэліту Масквы, адсюль і ацэнкі беларускага народу – саюзьніка Расеі, які павінен адказваць за агрэсію Расеі.

Падкрэсьлю, зараз Беларусь не ўспрымаецца, як краіна, акупаваная Расеяй, але як дзяржава, якая зрабіла свой сьвядомы выбар – падтрымала агрэсара.

Гэта азначае, што пасьля паразы Расеі, стаўленьне да Беларусі будзе такое ж, як і да агрэсара.
Пры гэтым, часам самі беларускія супольнасьці сваімі дзеяньнямі і выказваньнямі ўзмацняюць вобраз Беларусі як краіны агрэсара.

Чым даўжэй будзе цягнуцца вайна, тым больш праблемнымі для Беларусі будуць яе вынікі.

Шмат разоў чуў, што палітычнае прызнаньне Беларусі акупаванай дзяржавай дасьць магчымасьць Лукашэнку пазьбегнуць адказнасьці. Я не ўпэўнены, што гэта нейкім чынам дапаможа Лукашэнку, але ўпэнены, што ў перспектыве можа абараніць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, і атрымаць хоць некія палітычныя гарантыі ва ўмовах унутранага крызісу кіраваньня.

Вымалеўваецца тупіковая сітуацыя, пры якой:

– Працяг вайны і палітыка Лукашэнкі аслабляе дзяржаўнасьць і стабільнасьць краіны ў далекай перспектыве. У сьвядомасьці суседзяў і Захаду сфарміруецца варожы вобраз Беларусі і народу, з адраведнай палітыкай у бліжэйшыя часы і ў доўгатырэміновым фокусе;

– Перамір’е, якое будзе на карысьць Маскве ўзмоцеіць яе ўплывы і каланізацыю дзяржавы, яе культурны і палітычны дэмантаж;