Менш сюжэтаў пра Расію і нармалізацыя дыктатуры. Якую інфармацыйную прастору фарміруюць беларускія м…

Менш сюжэтаў пра Расію і нармалізацыя дыктатуры. Якую інфармацыйную прастору фарміруюць беларускія медыі?

Прэс-клуб і БАЖ правялі два вялікія даследаванні, у якіх аналізавалі асноўныя тэндэнцыі ў інфармацыйным полі РБ. Вось якія назіранні і высновы зрабілі даследчыкі.

Пра наратывы прапаганды

БАЖ выдзяляе некалькі прапагандысцкіх мэсэджаў, якія гучаць у інфармацыйных праграмах дзяржаўных тэлеканалаў РБ: антыўкраінскія, антызаходнія, пра беларускіх палітэмігрантаў, а таксама прысвечаныя “культу Лукашэнкі”.

“Стала заўважна, як крыху змянілася рыторыка ў адносінах да Злучаных Штатаў: амерыканскага прэзідэнта пачалі называць “Трамп-бульдозер”, “моцны лідар”, з якім могуць быць звязаныя пазітыўныя змены”, – звяртае ўвагу Бастунец.

У той жа час узрасла колькасць сюжэтаў, якія праводзяць культ асобы Лукашэнкі. “І што, магчыма, яшчэ больш цікава, у Беларусі пайшла нармалізацыя вызначэння ўладнага рэжыму як “дыктатуры”, – дадае Бастунец.

Пра Расію

Даследванне БАЖ нечакана паказала, што за апошнія гады доля і час перадач расійскай вытворчасці ў вяшчанні беларускіх тэлеканалаў у прайм-тайм знізіліся. Але яны ўсё яшчэ застаюцца “відавочна празмернымі”, каментуе старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

Пра выбары

У дзяржсмі замацаваўся каструкт, што “выбары мы праводзім самі для сябе і ніякія ацэнкі звонку не маюць значэння”, кажа старшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі. Што да незалежных медыя, то яны адразу казалі пра перадвызначаныя вынікі і імітацыю дэмакратыі.

“Наша даследаванне задакументавала з’яўленне інфармацыйных бурбалак. Адны і тыя ж падзеі атрымлівалі цалкам розныя інтэрпрэтацыі, – каментуе Быкоўскі. – Гэта зніжае шанцы на фармаванне грамадскага кансэнсусу”.

@dw_belarus