Па патрабаванні Мінінфарма ў Беларусі прызнаныя “экстрэмісцкімі” амаль 7 тысяч інфармацыйных рэсурсаў. Гэта сайты, тг-каналы і чаты, профілі ў інстаграме і ў іншых сацсетках. Такую статыстыку агучыў міністр інфармацыі Марат Маркаў.
Ён дадаў, што за 5 месяцаў 2025 года заблакавана столькі ж інтэрнэт-рэсурсаў, колькі за ўвесь 2024 год. Агулам — каля 6,3 тысячы. А ўсяго, за ўвесь час заблакавана каля 18 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.
Таксама Мінінфарм забараніў 110 “шкодных” мастацкіх кніг.
Складаецца ўражанне, што Міністэрства інфармацыі ў Беларусі існуе выключна для таго, каб абмяжоўваць доступ да інфармацыі. Але чыноўніка гэта не бянтэжыць.