Смерць пад Бахмутам аднаго з заснавальнікаў «Белага легіёна» Міраслава Лазоўскага – гэта вялікая страта для Беларусі, што яшчэ раз даказвае – на баку Украіны зараз ваюць найлепшыя сыны і дачкі Беларусі.
Да падзеяў 2020 года ў Беларусі за свае грошы Лазоўскі набываў артэфакты, якія адносяцца да падраздзяленняў ВКЛ у напалеонаўскай арміі. Замаўляў у рэканструктараў гістарычгыя карціны, збіраўся перадаць гэтую сваю калекцыю аднаму з менскіх музэяў.
Для Лазоўскага Беларусь заўжды была на першым месцы. Галоўнае — будаваньне дзяржавы, а не барацьба з Лукашэнкам. Мірык, як называлі яго паплечнікі, ніколі не ішоў у палітыку, яна яму была не цікавая. Але працаваў з людзьмі так, каб надалей ніколі лукашэнкі не апынуліся ў кіраўніцтве Беларусі.
Лазоўскі быў і застанецца назаўсёды маральным аўтарытэтам «Белага легіёну».
Сёння ў Кіеве прайшла цэрымонія развітання.
Спі спакойна, герой. Мы даробім тваю працу…