Выстава карцін “Падляшша”Даніэля Грамацкага”Падляшша — гэта прастора, якая натхняе мяне ўжо шмат гад…

Выстава карцін “Падляшша
Даніэля Грамацкага

“Падляшша — гэта прастора, якая натхняе мяне ўжо шмат гадоў — з пункту гледжаньня краявіду, духу й культуры. Менавіта тут, сярод рэк, лясоў, цэркваў і людзей, я знаходжу сьляды ідэнтычнасьці — ня толькі рэгіёна, але й сваёй уласнай”.

Выстава — гэта спроба захаваць тое, што мімалётнае, але ў той жа час глыбока ўкаранілася ў мясцовы краявід.

Выстава складаецца з карцін зь некалькіх цыклаў жывапісу: «Маё Падляшша» , «Пэрспектыва ідэнтычнасьці» , «Рэкі Белавескай пушчы» , «Тутэйшыя жыхары» і «Падляская царква» . Кожная з гэтых сэрый распавядае розную гісторыю — часам вельмі асабістую, часам унівэрсальную. Іх аб’ядноўвае адно — глыбокая патрэба захаваць вобраз сьвету, які павольна зьмяняецца, але ўсё яшчэ мае ў сабе штосьці арыгінальнае й сапраўднае.

Запрашаем на адкрыцьцё выставы 26 чэрвеня а 18:30.
Будзе магчымасьць пазнаёміцца з аўтарам карцін і паслухаць яго расповеды

Адрас: pl. Konstytucji, 6
26 чэрвеня
 18:30 чацьвер
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam