250 гадоў пачатку канцаДня 18 верасня 1772 года Расія, Аўстрыя і Прусія апавясцілі Рэч Паспалітую аб…

250 гадоў пачатку канца

Дня 18 верасня 1772 года Расія, Аўстрыя і Прусія апавясцілі Рэч Паспалітую аб падзеле з патрабаваннем склікання сойма для ажыццяўлення саступак. Гэта быў адзін з актаў першага падзелу Рэчы Паспалітай. У выніку Вялікае Княства Літоўскае страціла Мсціслаўль, Віцебск, Полацк, а таксама частку Інфлянтаў (Лівоніі) з Дзвінскам.

Варта адзначыць, што на г.зв. Падзельным сойме (1773–1775), супраць фактычнай акупацыі часткі дзяржавы выступалі паслы з гістарычнай Літвы: Самуэль Корсак, Станіслаў Багушэвіч і самы вядомы Тадэуш Рэйтан. Увогуле, большасць прадстаўнікоў Літвы адмовіліся ад удзелу ў вальным сойме.

Мінула 250 гадоў, а пытанне дзяржаўнай незалежнасці і расійскай пагрозы далей актуальнае.