Дыпламаты для Новай БеларусіІнстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта аб’явіў набор кандыдат…

Дыпламаты для Новай Беларусі

Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта аб’явіў набор кандыдатаў на праграму дыпламатыі. Гэты курс з’яўляецца працягам праекту падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках праграмы “Салідарны з Беларуссю“.

Праграма дыпламатыі Варшаўскага ўніверсітэта – гэта ўнікальная праграма, накіраваная на навучанне новых беларускіх дыпламатычных кадраў у Польшчы. Курс будзе ўключаць аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыі і практыкі палітыкі і дыпламатыі, знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і інш. Навучанне будзе праводзіцца з удзелам дасведчаных лектараў і дыпламатаў, у супрацоўніцтве з Дыпламатычнай акадэміяй Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Таксама некалькі лекцый для слухачоў правядуць дасведчаныя беларускія дыпламаты: кіраўнік НАУ Павел Латушка і намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка.

Патрабаванні да кандыдатаў:

– беларускае грамадзянства;
– закончаная вышэйшая адукацыя (пераважныя спецыяльнасці: права, гісторыя, міжнародныя адносіны, палітычныя і сумежныя навукі);
– веданне і цікавасць да пытанняў у галіне палітыкі і міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
– веданне англійскай мовы на ўзроўні B2 мінімум (што забяспечыць разуменне лекцый і актыўны ўдзел у занятках па праграме);
– веданне польскай мовы;
– узроставае абмежаванне: да 35 гадоў.

Прапануецца:

– бясплатнае навучанне;
– ліміт месцаў: 20;
– унікальная, модульная праграма навучання, накіраваная ў першую чаргу на атрыманне досведу і практычных навыкаў;
– мовы навучання: польская, англійская, беларуская, руская;
– інтэнсіўны курс польскай мовы падчас праграмы;
– магчымасць стажыроўкі / атрымання досведу ў вядомых польскіх установах, а таксама, магчыма, у міжнародных і наднацыянальных установах;
– штомесячная стыпендыя ў памеры 2400 злотых (выплачваецца толькі падчас знаходжання ў Польшчы).

Апошні тэрмін падачы заявак:
25 лістапада 2022 г., 23:59 па польскім часе.

Неабходныя дакументы і падрабязную інфармацыю аб праграме можна знайсці на сайце Варшаўскага ўніверсітэта.

Крыніца: НАУ

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну