ТЭАТР У ЛЬВОВЕ
Частка 1
Я заўжды любіў тэатры. Мне падабаецца атмасфера, якая пануе ў іх.
Наведвальнікі, якія дагэтуль былі для мяне звычайнымі мінакамі на вуліцы, тут быццам пераваўсабляюцца. Сама атмасфера тэатра робіць іх нейкімі іншымі людзьмі з мінулых эпох часоў прыдворных баляў.
“Львоўскае танга” у тэатры імя Марыі Заньковецкай – цудоўны спектакль пра ўрывак з жыцця ўкраінскага кампазітара-патрыета Богдана Весялоўскага. 30-я гады ХХ стагоддзя. Гісторыя кахання ў стылі львоўскага танга.
Цяжкасьць выбару: асабістае шчасце альбо змаганне за сваю краіну?
ДРЫЖЫКІ! Некалькі разоў падзеі і эмоцыі на сцэне адгукаліся ва мне прыемнымі дрыжыкамі. Даўно я іх не адчуваў.
Тым больш падзеі на сцэне пераклікаюцца з сучаснымі падзеямі ва Ўкраіне і Беларусі. З пункту гледжання выбару: ЗМАГАЦЦА ЗА БУДУЧЫНЮ АЛЬБО АБРАЦЬ СВАЕ АСАБІСТАЕ ШЧАСЦЕ СЕННЯ, АДЫШОЎШЫ ЎБОК АД ГІСТАРЫЧНЫХ ПАДЗЕЙ.