ТЭАТР У ЛЬВОВЕЧастка 2Дарэчы не абыйшлося і без прыгод. Мы дамовіліся пайсьці на спектакль з маімі н…

ТЭАТР У ЛЬВОВЕ

Частка 2

Дарэчы не абыйшлося і без прыгод. Мы дамовіліся пайсьці на спектакль з маімі новымі знаёмымі – беларусамі, якія знайшлі прытулак у Львове. Я не ведаў дакладна ці паспею на спектакль з вучобы. Спазняўся на 30 хвілін, але ўсё ж такі прыйшоў.

Яны загадзя набылі мне квіток. Фота якога мне прасканаваў білецер на ўваходзе і я трапіў… на оперу Я не люблю оперу (на відэа). Але думаю… добра. Калі яшчэ траплю.

І толькі праз 30 хвілін, падчас антракту, калі мы не змаглі знайсьці адзін аднаго ў холе, высветлілася, што мой тэатр знаходзіцца пяцьцюдзесяцю метрамі ўбок ад опернага тэатру

Выйшаў, прапусьцілі без сканавання фота квітка. І, здаецца, нічога не прапусьціў.

Спектакль шоў яшчэ дзве гадзіны і вельмі мне спадабаўся!