Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

Добрыя навiныЕС узгадніў новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі.Украіна ўвяла санкцыі супраць некаль…

*

Добрыя навiны

ЕС узгадніў новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі.

Украіна ўвяла санкцыі супраць некалькіх дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэсмэнаў, а таксама арганізацый і прадпрыемстваў.

Сусветны банк перавёў усе пазыкі МБРР, прадастаўленыя Рэспубліцы Беларусь або гарантаваныя ёю, у статус неабслугоўваных.

Парламент Малдовы прыняў рашэнне аб стварэнні дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь”.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах аб’явіў аб прадаўжэнні санкцый супраць спартсменаў з Расіі і Беларусі.

Гімнаста, які выйшаў на п’едэстал з літарай “Z“ на Кубке свету, не дапусцілі да адкрытага чэмпіянату Беларусі.

Прапагандыста Азаронка заблакавалі і ў Facebook за мову нянавісці і дэзінфармацыю. Яго калегу Красоўскага звольнілі з RT.

У Празе адбыўся Першы з’езд беларусаў Чэхіі.

Чэхія дазволіла навучаньне беларускім студэнтам у чэскіх ВНУ на аснове міжнароднай стыпэндыі.

Добраахвотнікі палка Каліноўскага сустрэліся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны i з кіраўніцтвам Сейма Літвы.

Каманда паветранай разведкі атрада “Пагоня” ўвайшла ў склад палка Каліноўскага. Гэта яшчэ адзiн крок на шляху да стварэння Беларускай вызваленчай арміі.

Беларускія рэйкавыя партызаны не спяць. І іншыя партызаны таксама не адстаюць: тут, тут і тут.

Палітзняволенай Юліі Лаптановіч на тры месяцы зменшылі прысуд па выніках апеляцыі.

Беларусы за чатыры дні сабралі грошы на адваката для палітзняволенай пенсіянеркі Галіны Дзербыш.

У Парыжы адкрылася 41-ая сесія Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. У першым радзе — партрэты зняволеных праваабаронцаў «Вясны».

Ганаровы сябр Беларускага ПЭНа Богдан Задура стаў лаўрэатам прэміі Drahomán Prize.

Ігравы фільм «Спатканне ў Мінску» атрымаў
прэмію
на міжнародным фестывалі Doclisboa у Партугаліі.

Фільм пра зняволеных беларускіх журналістак атрымаў срэбра на Чыкагскім кінафестывалі.

У Вілейскім раёне краязнаўцы знайшлі фрагмент старажытнай кафлі з гербам “Пагоня”.

Турнір па гульні DOTA 2 “The International” у гэтым годзе транслюецца на беларускай мове.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot