НОЧ У АКОПЕЧастка 3Была нават думка, калі зноў у начы пачынаў працаваць наш кулямёт – мо б ужо лішні…

НОЧ У АКОПЕ

Частка 3

Была нават думка, калі зноў у начы пачынаў працаваць наш кулямёт – мо б ужо лішні раз і не стралялі.

Але потым параўноўваеш з метадамі рэжыму Лукашэнкі, які ўсялякімі спробамі хоча прымусіць беларусаў маўчаць. І думка мяняецца на іншую:

“Хай працуе наш кулямёт. Калі рускія б’юць у адказ – значыцца ім не падабаецца яго праца. А раз рускім не падабаецца, значыць мы ўсе робім правільна!”

Калі я заўважыў тактыку рускіх адказваць мінаметным агнём на працу нашага кулямёта і пабачыў такія страшныя і адначасова прыгожыя блізкія разрывы міны, я (хто б сумняваўся!) захацеў засняць блізкі прылёт на тэлефон.

Але з таго боку акоп быў толькі 1м глыбінёй і даўжыней 4-5 метраў. Аскепкі маглі трапіць у яго і таму жаданне падымаць руку з тэлефонам пару разоў неяк хуценька праходзіла.

(На відэа – начная праца нашых кулямётаў. Пасля яе ішоў мінаметны “адказ” рускіх)