НОЧ У АКОПЕЧастка 4Пры гэтым узнікала нейкае да канца не зразумелае пачуццё. Паспрабую яго апісаць: …

НОЧ У АКОПЕ

Частка 4

Пры гэтым узнікала нейкае да канца не зразумелае пачуццё. Паспрабую яго апісаць: была думка аб тым, што вось зараз, пачуўшы “выхад”, я ўключу запіс відэа на тэлефоне і міна прыляціць у смяротнай для мяне блізасці. І вельмі б недарэчна і глупа б потым выглядала мае захаваўшаяся відэа на цудам уцалеўшым тэлефоне.

І чамусьці ўспомнілася пасмяротнае відэа з гоўпрошкі “Атама”, выкладзенае ў пі*арскіх каналах.

Некалькі разоў я ўсё ж такі ўключаў камеру, калі чуў “выхад” міны ў адказ на наш кулямет. Але не змог “злавіць” калі міна прыляціць блізка – камера зафіксавала толькі цемру, гук больш дальніх разрываў і нізка праляцеўшы самалёт.

Потым казалі, што самалёт наш. Але халера яго ведае – па нам ён не працаваў. Толькі блізкі разрыў міны, які я прыняў за “працу” самалёта, супаў з ягоным першым пралетам нада мной.

На світанку пачало ўздымацца сонейка і холад пачаў сыходзіць разам з цемрай.

(На відэа – другі пралёт самалёта над намі)