ПТСЗ(рус. – ПТСР)Частка 2Сам я, пасля першага вяртання з вайны ў Вільню на прыканцы чэрвеня 2022-га,…

ПТСЗ
(рус. – ПТСР)

Частка 2

Сам я, пасля першага вяртання з вайны ў Вільню на прыканцы чэрвеня 2022-га, некалькі дзен адчуваў нейкае падобнае пачуцце.

Калі вобразна апісваць тое пачуцце – то гэта АДЧУВАЕШ СЯБЕ БЫЦЦАМ РЫБА, ВЫКІНУТАЯ НА СУШУ.

Быццам перад табой чысты ліст паперы. На які трэба нанесьці планы на бліжэйшую будучыню:

– афармленне дакументаў для легальнага знаходжання ў Літве, тэрмін якіх падыходзіць да завяршэння;

– пошук працы на некаторы час, покуль ідзе афармленне дакументаў (а мо не шукаць? А на які час шукаць? А на якую працу пайсьці? А ці возьмуць без дакументаў і на кароткі тэрмін?);

– дзякуй богу з жыллем у мяне пытанне было вырашана;

– блізкія людзі побач мяне былі – што немалаважна!

(на фота: “Кусь” з былымі каліноўцамі, Вільня, жнівень 2022-га)