ПТСЗ
(рус. – ПТСР)
(рус. – ПТСР)
Частка 1
Выкажу свае назіранні на конт “рэха вайны”, якое суправаджае байцоў у мірным жыцці.
Нават не буду прытрымлівацца тэрмінаў, якімі апісвае псіхалогія магчымыя наступствы для псіхікі ўдзел у баявых дзеяннях. Проста запішу свае думкі і назіранні на гэты конт. Як звычайны абывацель і ўдзельнік падзей.
Посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне (ПТСЗ) – цяжкі псіхічны стан, які ўзнікае ў выніку адзінкавых альбо паўтараючыхся падзей, аказваючых звышмоцнае негатыўнае ўздзеянне на псіхіку асобы.
Тэма ПТСЗ пачала цікавіць мяне вельмі шчыльна прыкладна ў канцы верасня 2022-га – падчас другога вяртання на вайну.