ПТСЗ(рус. – ПТСР)Частка 8Што асабіста мяне ўражвала на вайне?Увечча і параненні? Не. Я аказваў дапам…

ПТСЗ
(рус. – ПТСР)

Частка 8

Што асабіста мяне ўражвала на вайне?

Увечча і параненні? Не. Я аказваў дапамогу ўкраінскаму афіцэру, якому мінай адарвало стапу. Я роўна ўспрымаю такія рэчы.

Блізкія разрывы? Так. Калі гэта крупны калібр. Такі як 120-я міны ў метрах 20-ці ад мяне падчас выхаду на задачу напрыканцы лістапада 2022-га.

Танкавы разрыў? Не, калі гаворка пра разрыў у 50 метрах ад мяне. Тады нас заўважылі і танк з недасягальнай для нас адлегласьці пачаў працаваць па нам.

Па роду выконваемых задач на полі боя (праца з СТРК – супрацьтанкавым ракетным комплексам) я з пабрацімамі выходжу на “нуль”.

“Нуль” – гэта лінія фронта. Калі між табой і праціўнікам нікога няма.

Мінімальная адлегласць на якую я выходзіў да ворага і мы ўступалі з ім у баявы кантакт – 100 м.

Звычайная – 400 – 1500 м.

У штурмах СТРК не ўдзельнічае – наш від зброі не для штурма. Таму нейкіх асаблівых “жудасцяў” вайны я, звычайна, не назіраю.

(на фота: “Кусь” і наш разлік СТРК на “нуле”, кастрычнік 2022-га)