Частка беларускіх салдат удзельнічае ў штурмах і заходзіць на расейскія пазіцыі ў вайне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ПТСЗ
(рус. – ПТСР)

Частка 9

Але частка нашых хлопцаў ходзіць на штурм.

Я бы назваў гэта на “мінус”. То бок яны прымаюць удзел у штурме і заходзяць на расейскія пазіцыі.

Іх праца самая небяспечная сярод ўсіх нашых падраздзяленняў.

І бачыць ім даводзіцца нашмат больш карцін, якія могуць потым стаць тым самым “рэхам вайны”.

“Ваўкалак”.

Часам я жартоўна называю яго “святы Ваўкалак”. Чаму? Мо ў іншы раз распавяду.

(на фота: “Ваўкалак” падчас выканання задачы па захопу расейскага акопа праз некалькі хвілін пасля разрыву побач з ім расейскай гранаты. Снежань 2022)