(рус. – ПТСР)
Частка 7
Другую і трэцюю ноч, хвілін праз 20 пасля прыему снатворнага, ўнутры зноў, як і ў першую ноч, з’явілася, хвілін на 10, вельмі непрыемнае пачуцце ўнутранага непакоя.
Без таблетак такога ніколі ў мяне не было раней.
Намаганнем волі я падавіў яго і заснуў.
Але сон ўжо не быў такі моцны, як ў першую ноч. Нейкая паўдрома з сярэдзіны ночы.
Я сказаў “Б..” што больш не трэба мне такога “шчасця” і больш снатворнае я не прымаў. Ды і “Б..” “прапісаў” толькі на 3 дні. Замест яго – легкае супакойваючае перад сном.
Сон нармалізаваўся. Адчуваю сябе добра.
Што наконт негатыўнага ўздзеяння, якое адчувае на сябе кожны баец на перадавой, то пад ім можна пералічыць шмат фактараў.
У кожнага з нас, хто ўдзельнічае ў боесутыкненнях, яны свае:
– блізкія разрывы мін і снарадаў;
– кантузіі і параненні;
– назіранне ўвеччаў, гібелі людзей;
Але галоўнае адчуванне, якое, мабыць, усіх нас аб’ядноўвае –
ПРЫНЯЦЦЕ ВЕРАГОДНАЙ МАГЧЫМАСЬЦІ АСАБІСТАЙ СМЕРЦІ ПЕРАД КОЖНЫМ ВЫХАДАМ НА БАЯВОЕ.