ПТСЗ(рус. – ПТСР)Частка 4Мая дзяўчына на тым тыдні жніўня 2022-га зноў вельмі моцна перажывала. Зноў…

ПТСЗ
(рус. – ПТСР)

Частка 4

Мая дзяўчына на тым тыдні жніўня 2022-га зноў вельмі моцна перажывала. Зноў не хацела адпускаць мяне на вайну.

Каб вы разумелі як ей было складана – прывяду прыклад аднаго дня. 19 жніўня 2020-га, на мой дзень народзінаў яна двойчы за дзень губляла прытомнасць!

Але яна малайчына – справілася, хоць і да апошняга спадзявалася, што я не паеду ва Ўкраіну зноў.

Мяне, на дзіва, практычна ЎСЕ(!) адгаворвалі ехаць.

Маўляў ты ўжо даказаў і зрабіў усе што было патрэбна. Зараз ты больш карысны тут – у Вільні.

Чалавек, якога я вельмі паважаю, Алег Мяцеліца – і той прыязджаў да мяне дадому спецыяльна каб адгаварыць мяне ад вяртання ва Ўкраіну.

Але я прывык слухаць людзей, але дзейнічаць так, як адчуваю ўнутры сябе. Гэта мой выбар і мая адказнасць за яго.

Што адчуваў я, прымаючы канчатковае рашэнне аб вяртанні?

Ведаеце, дваякія адчуванні. Я ўжо быццам ізноў вярнуўся ў зону адноснага камфорту і мірнаму жыццю.

А там, на вайне, зноў спаць па падвалах на палу, свіст мін і подых смерці.

Але адначасова я разумеў, што максімальна эфектыўным у справе вызвалення Беларусі я буду ва Ўкраіне. Не ў Вільні.

Таму вярнуўся.