ГІСТОРЫЯ АДНАГО СТРЭЛУ З “МІЛАНА”Частка 3″Г..” сказаў “пострэл”. Націснуў кнопку. Яна не націснулася…

ГІСТОРЫЯ АДНАГО СТРЭЛУ З “МІЛАНА”

Частка 3

“Г..” сказаў “пострэл”. Націснуў кнопку. Яна не націснулася. Націснуў мацней. Нешта пэнькнула як ад шампанскага пробка. “Прасрала” – падумаў я.

Але праз секунду ракета з шумам вылецела. Я троху пачакаў. І ўскочыў на бруствер, каб засняць трапленне ракеты ў назіральны пункт рускіх.

“Г..” суправаджаў ракету да цэлі, карэгуючы яе палет праз 10-цікратны прыцэл.

Ад “Мілана” да ракеты ішоў туга нацягнуты дрот па якім яна атрымоўвала каманду куды ляцець.

Я пабачыў вачыма ў адным кіламетры пылаючую “жопку” ракеты. Яна ляцела не роўна – круцілася быццам па спіралі. Чым далей ад месца вылету – тым раўней рабіўся яе палет.

Трапіла. Далекі, ледзь бычны вачыма разрыў. Потым – слуп чорнага дыма, які пачаў уздымацца ў паветра.

(Відэа: стрэл з “Мілана” па НП расейскіх акупантаў пад Бахмутам, лістапад 2022)