ГІСТОРЫЯ АДНАГО СТРЭЛУ З “МІЛАНА”
Частка 4
Далей цікавіцца краявідам было небяспечна.
Я зняў з “Мілану” пластыкавую частку ад ракеты, застаўшуюся на пускавой устаноўцы. Адарваў ад яе дрот.
“Г..” схапіў “Мілан”. Я ў 3 метрах ад месца пуска выцягнуў вертыкальна ўпіўшыся ў зямлю на 10-15 сантыметраў тубус ад ракеты. У другой руцэ – аўтамат. Пабеглі акопамі вышыней у рост. Па земляным ступеням выйшлі наверх і па адкрытай лесапаласе дабеглі да бліндажа.
Праз пару хвілін месца нашага стрэлу рускія адпрацавалі касетнымі снарадамі (па рацыі прайшла інфармацыя пра тое, што гэта быў верталет).
Але нас там ужо не было. Баявая задача была выканана.