ЛАЗАВОЕЧастка 5У якісьці момант пачалася стралкатня над нашым акопам. Мы неаднаразова крычалі ўмоўна…

ЛАЗАВОЕ

Частка 5

У якісьці момант пачалася стралкатня над нашым акопам. Мы неаднаразова крычалі ўмоўнае слова-пароль, каб зразумець хто гэта – нашыя альбо рускія.

Адказу не было, толькі аўтаматныя чэргі. Я падняў ствол “калаша”, чакаючы з’яўленне магчымага сілуэта ворага над акопам. Нейкім цудам усе скончылася добра – гэта марская пехота з Адэсы зайшла з боку поля і прыняла нас за рускіх.

Ніхто не пацярпеў. Далей у акопе мы сядзелі разам з імі.

Твары! Адразу бачна, што гэта жаўнеры. Сапраўдныя, да глыбіні душы.

Размова пра двух з іх. Тых, што старэйшыя. Астатнія – звычайныя хлопцы. Бачна, што не так даўно на вайне.

Марская пехота ішла выцягваць сваіх параненых з падбітай БМП. Ім трэба было прайсьці праз усе сяло. Але спачатку яны вырашылі вярнуцца на ўскраек лесу, перагрупіравацца, правесьці зачыстку сяла і выратаваць сваіх параненых.

(на фота: “Атам”, марскі пехацінец і “Кусь”, 27.05.2022, Лазавое)