ЛАЗАВОЕ
Частка 6
Вайна – гэта палонныя.
Марская пехота сышла на перагрупіроўку. А нашы пайшлі на зачыстку другой паловы сяла.
Я ўжо прыстроіўся ісьці з імі, але “Аўгуст” пакінуў мяне ахоўваць захопленую рускую распалагу з трыма іншымі хлопцамі.
На зачыстку пайшло 6 чалавек. Чацвера засталіся трымаць пазіцыю. Я заняў пазіцыю пад кустом і трымаў дарогу.
Праз невялікі час пачуліся гукі стралковага бою. І потым нашыя хлопцы вярнуліся з трыма палоннымі рускімі жаўнерамі.
Затым у распалагу падцягнулася яшчэ адна група нашых хлопцаў. Прыехала БМП ЗСУ. Міма куста, пад якім я ляжаў і трымаў на прыцэле дарогу, прайшлі марскія пехацінцы. Іх веў наш парамедык “Бровар” – яны ішлі выцягваць з поля боя параненых украінскіх жаўнераў, якія цудам выжылі ў падбітым БМП.