ЛАЗАВОЕЧастка 1Вайна – гэта пот, у першую чаргу. А ўжо потым кроў.Так казаў нам у весну 2022-га “Кіт…

ЛАЗАВОЕ

Частка 1

Вайна – гэта пот, у першую чаргу. А ўжо потым кроў.

Так казаў нам у весну 2022-га “Кіт”. Менавіта да такой высновы я прыйшоў пасля свайго першага баявога выхаду.

26 траўня 2022, 22:00. Мяжа Мікалаеўскай і Херсонскай вабласцей Украіны. Утойліва, разбіўшыся на групы, мы выдвінуліся з перадавой базы. Прайшлі 5 кілометраў.

Сказаць, што мы стаміліся – нічога не сказаць!

Фізічна балелі плечы ад разгрузкі і рыштунку з боекамплектам. Трохі заплуталі ў цемры на разгалінаваннях дарог, але ў канчатковым выніку выйшлі да ракі.

Каля 4 гадзін раніцы фарсіравалі раку ў брод. Віднела. Прыгінаючыся, мы перайшлі 500 метраў поля за ракой. Незаўважанымі выйшлі на ўскраек лесу і дачакаліся світанку.