10 студзеня 1654 года Масковія пачынае крывавую вайну супраць Рэчы Паспалітай. Рускі цар Аляксей Міхайлавіч (Раманаў), па мянушцы “Цішайшы” пад маскай дабрыні і ласкі да праваслаўных, залівае землі Вялікага Княства Літоўскага крывёй. Гэтая вайна, увашэдшая у гісторыі Беларусі як “Невядомая вайна”, была самай спусташальнай і крывавай за ўсе часы прошлага і фактычна сучаснага. Нашыя землі страцілі амаль палову насельніцтва, што было зафіксавана афіцыйна пералікамі насельніцтва. Нават той факт, што выжыўшае пасля дзьвух расейскіх набегаў, насельніцтва Наваградка, было вызвалена каралём Янам Казімірам ад падаткаў на 30 год, кажа аб тых жудасных наступствах, якія засталіся пасля той навалы. “Спецоперацыя” Маскоўскага цара па “вызваленню” праваслаўных, каштавала апошнім, ні многа, ні мала – жыцця.
Сёння пра вайну 1654–1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў расейскай, савецкай а цяпер і беларускай гістарычнай навуцы яе хавалі або сфальсіфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўз’яднанне Украіны і Беларусі…