МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ
Частка 2
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ГУНДАР
2019 год, па дарозе на Мілавіды для ўшанавання памяці загінулых паўстанцаў Каліноўскага.
Я за рулем. На заднім сядзенні – Уладзімір Гундар (на сенняшні дзень беларускі палітзняволены, пакараны нелегітымным рэжымам Лукашэнкі 18-ццю гадамі турмы. Нават у судзе ён размаўляў на мове)
Мы раней не былі знаемы асабіста.
Тады я ўспомніў яго як аднаго з “апанентаў” на сустрэчах з жыльцамі дому па вуліцы Фралянкова, 14 (ці 16) дзе ен жыў, а наша чыгуначная арганізацыя рабіла капітальны рамонт таго дома. Запомніўся ен на тым сходзе з жыльцамі дому адсутнасьцю нагі, беларускай мовай і звышактыўнасьцю.
І вось праз колькі год я падвожу яго на машыне. Размаўляем. Ен стасуецца па-беларуску.
Я адказваю па-беларуску. Тады яшчэ марудна. Часам доўга і пакутліва падбіраючы патрэбныя беларускія словы.
Пасля 5 хвілін такой спробы размаўляць цалкам па-беларуску – стомленнасьць і ўражанне, што 5 гадзін фуру разгружаў.
Мой шлях да беларускай мовы не быў легкім.
Ідзем далей.