МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІЧастка 3УКРАІНСКАЯ ЖАНЧЫНА З ЛІСІЧАНСКУПачатак чэрвеня 2022-га, Лісічанск, Украіна.Т…

МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ

Частка 3

УКРАІНСКАЯ ЖАНЧЫНА З ЛІСІЧАНСКУ

Пачатак чэрвеня 2022-га, Лісічанск, Украіна.

Тады я быў яшчэ рускамоўны.

Двор шматпавярхоўкі. Вогнішча на кірпічах і каструля на ім. Жанчына гатуе ежу. Запытваюся ў яе пра быт у зоне баявых дзеянняў. Яна распавядае.

А потым кажа:

– Вы не ўкраінец!
– Чаму вы так вырашылі?
– Вы вельмі чыста размаўляеце па-расейску. Вы, мабыць, рускі?
– Я не расеец. – адказаў я.

Праз пару дзен яна дала мне пачытаць кнігі, якія я папрасіў.

Ідзем далей.