МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІЧастка 9ЖАЎНЕР ЗСУ, ЯКІ ДА ВАЙНЫ БЫЎ ГАНЧАРОМ18 студзеня 2023-га, недзе ў палях пад …

МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ

Частка 9

ЖАЎНЕР ЗСУ, ЯКІ ДА ВАЙНЫ БЫЎ ГАНЧАРОМ

18 студзеня 2023-га, недзе ў палях пад Кіевам. Практычны занятак па картаграфіі.

Я пазнаеміўся з украінцам з Адэсы, які да 24 лютага 2022-га трымаў ганчарную майстэрню ў Кіеве.

З пачаткам паўнамаштабнай вайны зачыніў майстэрню і пайшоў бараніць сваю радзіму.

– Я да 2014-га года валодаў ангельскай мовай лепш, чым украінскай! – распавеў ен мне. – Калі нарадзіўся мой сын, першыя словы, якія я яму сказаў, ўпершыню ўзяўшы на рукі, былі па-ўкраінску. Пасля анэксіі Крыма я асэнсавана перайшоў на ўкраінскую мову ў штодзенным жыцці.

Ен працягнуў мне руку для рукапажацця. Сказаў, што пасля размовы са мной ен больш зразумеў беларусаў і стаў лепш пра нас думаць. Ен казаў гэта пра сапраўдных беларусаў, а не пра тых, што “у танку”.

Запрашаў мяне ў Адэсу пасля перамогі.

Ідзем далей.